Спецкамбінат прапануе ўвесці міліцэйскія патрулі на могілках у Клінах

24 лістапада 2015 07:54  |  Грамадства

Спецкамбінат прапануе ўвесці міліцэйскія патрулі на могілках у Клінах

Адказ з чарговай інстанцыі (на гэты раз – ад Віцебскага спецкамбінату, непасрэдна адказнага за стан могілак) атрымалі актывісты ініцыятывы “За якасную медыцыну”, якія, акрамя іншага, узялі шэфства над закінутымі могілкамі ў Клінах (мікрараён Віцебска).

Дырэктар установы Л.В. Спірыдава справаздачыцца, што на абслугоўванні спецкамбінату знаходзіцца 30 могілак з агульнай плошчай 194 гектары. Іх два разы на месяц прыбіраюць 18 чалавек. Піша, што адміністрацыя прадпрыемства сама не раз звярталася ў вышэйшыя ўстановы па дапамогу ў вырашэнню пытанні добраўпарадкавання могілак у Клінах. Мэтазгодным лічаць патруляванне іх міліцыяй як удзень, так і ўночы.

“Дырэктар лукавіць. Калі б прыбіралі 2 разы на месяц, то, пэўна, не былі б могілкі ў такім жахлівым стане. Мы падлічылі: 30 могілак 2 разы на месяц – гэта кожны працоўны дзень трэба прыбіраць прыкладна 3 могілак па 6 чалавек на кожных. Хаця б было чыста. Рэчаіснасць жа іншая. А ці загоняць патрулі на могілкі, гэта яшчэ пытанне. Бо ў лісце не сказана, што патрабавалі гэтага. Адно спадзяванне на епархію, у якой адносна закінутых могілак у Клінах з’явіліся свае меркаванні”, – адзначыла кіраўнік ініцыятывы, каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што Віцебская праваслаўная епархія прапрацоўвае прапанову апекавання могілкамі ды пабудову тут храму альбо капліцы. А гэта ж адзіныя з 30-і. Адказ за гарвыканкамам. Той пакуль маўчыць.

Болей навін