У Слуцку сабралі 200 подпісаў у падтрымку рэформы медыцыны

28 лістапада 2015 09:30  |  Грамадства

У Слуцку сабралі 200 подпісаў у падтрымку рэформы медыцыны

Праблемы сучаснай медыцыны не абышлі бокам Слуцк. Як і ўсюды па краіне кожную раніцу ў слуцкай паліклініцы можна назіраць чэргі па талоны, існуюць праблемы з якасцю медыцынскага абслугоўвання, перагружанасцю дактароў.

Па словах Зінаіды Цімошак, “случчане з ахвотай ставяць свае подпісы пад калектыўным зваротам пад прапановамі аб павышэнні якасці медыцынскага абслугоўвання.”

У спадарыні Валянціны Пашкевіч вясной 2015 года заўчасна памёр муж. Жанчына лічыць, што калі б брыгада слуцкай “хуткай дапамогі” своечасова забрала мужа ў бальніцу і ва ўмовах клінікі яму была аказана прафесійная дапамога, мужчына мог бы жыць.

– Нашу медыцыну даўно пара ўжо рэфармаваць, – гаворыць спадарыня. – З кім ні пагаворыш, людзі скардзяцца то на няправільны дыягназ, то на немагчымасць папасці на прыём да добрага спецыяліста. Маладыя дактары таксама ў нас доўга не затрымліваюцца. У іх свае праблемы: нізкая зарплата, адсутнасць жылля…

Сабраныя подпісы будуць накіраваны ў Палату прадстаўнікоў і Міністэрства аховы здароўя.

Болей навін