БХД: Скарачэнне адпачынку па даглядзе за дзецьмі зруйнуе сістэму падтрымкі маладых сем’яў

30 лістапада 2015 12:40  |  Галоўныя навіны

БХД:  Скарачэнне адпачынку па даглядзе за дзецьмі зруйнуе сістэму падтрымкі маладых сем’яў

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выступаюць супраць скарачэння адпачынку па даглядзе за дзецьмі. Прапанова былога міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і сустаршыні праўладнага “Беларускага саюзу жанчын” Антаніны Моравай па скарачэнні адпачынку па даглядзе за дзецьмі нанясе шкоду інтарэсам дзяржавы і зруйнуе сістэму падтрымкі маладых сем’яў.

Хрысціянскія дэмакраты пачынаюць працу над альтэрнатыўнымі прапановамі, якія будуць прадугледжваць большую абарону жанчын, большую падтрымку маладых сем’яў і падтрымку жанчын, якія займаюцца даглядам за дзецьмі.

Трэба ліквідаваць нераўнапраўе, калі маладыя маці сутыкаюцца з рызыкай немагчымасці працягвання адукацыі і працы. Дзяржава мусіць распрацаваць шэраг мераў на іх падтрымку.

Болей навін