30 студзеня Павел Севярынец прэзентуе “Беларускую глыбіню” ў Лідскім раёне

29 студзеня 2016 08:03  |  Галоўныя навіны

30 студзеня Павел Севярынец прэзентуе “Беларускую глыбіню” ў Лідскім раёне

У суботу 30 студзеня Павел Севярынец плануе наведаць Гарадзеншчыну. А 12.00 мае адбыцца сустрэча з сябрамі БХД у Гародні, а ў 17.00 сустаршыня БХД пачне прэзентацыю сваёй апошняй кнігі “Беларуская глыбіня” у вёсцы Пескі (Лідскі раён).

Асноўнай тэмай сустрэчы ў Гародні будзе бягучае становішча, праблемы нацыянальнага руху і 100-годдзе БХД ў 2017 годзе.

У Песках чакаецца сустрэча з чытачамі з Лідскага, Наваградскага й Івейскага раёнаў.

“Беларуская глыбіня” – кніга з 83-х эсэ, напісаных Паўлам у 2011-13 гадах у спэцкамэндатуры ў Купліне, падчас адбыцця пакарання за Плошчу-2010.

Болей навін