Утвораны арганізацыйны камітэт адзначэньня 25 сакавіка

29 студзеня 2016 08:28  |  Грамадства

Утвораны арганізацыйны камітэт адзначэньня 25 сакавіка

28 студзеня кіраўнікі Партыі БНФ, Руху “За Cвабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прынялі рашэньне аб утварэньні аргкамітэту адзначэньня 25 сакавіка ў 2016 годзе.

25 сакавіка ёсьць найбольш важнай датай у гісторыі сучаснай Беларусі, і аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, адданых ідэалам БНР, незалежна ад узросту, палітычных поглядаў ды партыйнай прыналежнасьці. Таму мы заклікаем усе зацікаўленыя палітычныя і грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэту ды ўзяць чынны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні мерапрыемстваў па адзначэньні Дня Незалежнасьці 25 сакавіка.

Першае пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца 3-га лютага 2015 году ў 14:00 у штаб-кватэры БНФ (г. Менск, вул. Чарнышэўскага 3).

Прэс-служба Партыі БНФ

Болей навін