У Магілёве збіралі подпісы ў абарону жыцця

02 мая 2016 10:57  |  Грамадства

У Магілёве збіралі подпісы ў абарону жыцця

Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва напярэдадні Вялікадня збіралі подпісы ў абарону жыцця, а таксама пагутарылі з жыхарамі горада на тэму стану медыцыны.

«Шмат чаго давялося пачуць ад людзей. У тым ліку і словы падзякі за неабыякавае стаўленне да праблем. Але цынізм у адносiнах да пацыентаў 10-й паліклінікі даходзіць да крайнасці. Калі чалавеку, у якога праблемы з сэрцам, неабходна аперацыя, то яму заяўляюць, што тыя неабходныя складнікі, якія маюцца, можна ўжыць, але яму праз паўгады стане горш, а імпартных трэба чакаць. Цяжарная дзяўчына заявіла, што наогул не адчувае ад лекара ні найменшага ўдзелу, з-за чаго складаецца адчуванне, што яе прыход патрэбны не для таго, каб лекар мог адсочваць яе стан, самаадчуванне, а для галачкі. На свае самыя простыя пытанні яна не можа атрымаць адказы», – адзначыў лідэр МХД Магілёў Андрэй Бодзілеў.

«На жаль, у нашай краіне ніхто не застрахаваны ад бяздушных абыякавых людзей, пачынаючы ад 1-дзённага зародка і заканчваючы пенсіянерамі», – падкрэсліў ён і заклікаў усіх неабыякавых далучыцца да кампаніі.

Болей навін