Актывісты напярэдадні Радуніцы прыбралі Віцебскія Курапаты (фота)

05 мая 2016 10:16  |  Грамадства

Актывісты напярэдадні Радуніцы прыбралі Віцебскія Курапаты (фота)

4 траўня напярэдадні Радуніцы сябры віцебскай ініцыятывы “Хайсы”, куды ўваходзяць прадстаўнікі розных партый, у тым ліку і аргкамітэту БХД, правялі на месцы масавых растрэлаў беларусаў у гады сталінскіх рэпрэсій прыборку: сабралі сухое галлё, лісце, ачысцілі сцяжынку. Пазбіралі чалавечыя парэшткі, што знайшлі проста на зямлі, паклалі іх у невялікую труну і ўрачыста пад гукі “Рэквіяму” пахавалі. Запалілі памінальныя знічкі, памаліліся.

Непадалёку ад вёскі Хайсы, у лесе метраў за 200 ад чыгункі “Віцебск-Гарадок”, знаходзіцца тое жахлівае месца. Паўсюль сляды чорных капацеляў-яміны, дзе людзі без сумлення і чалавечнасці сярод парэшткаў бязвінна закатаваных, пэўна, шукалі якія каштоўнасці.

Рэшткі абутку, вопраткі, косткі яшчэ трапляюцца на вочы.

Пра гэтае месца гады 2 таму віцебскі сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў даведаўся выпадкова ад мясцовых жыхароў. Жахнуўся, прыехаў сюды з сябрамі, пачалі капаць. І першыя ж знаходкі ўдарылі ў сэрца. Тое, што тут былі закатаваныя і кінутыя ў зямлю сотні, а кажуць, і тысячы ахвяр сталінскіх рэпрэсій, сумневу не выклікала: абутак мірных людзей, прабітыя чэрапы, кулі ад зброі, якой карысталіся НКУСаўцы перад вайной…

Актывіст арганізаваў ініцыятыву “Хайсы”, звярнуўся ў адмысловыя ўстановы, да гісторыкаў і акадэмікаў, прад’явіў ім доказы, каб стварыць на месцы масавага растрэлу людзей Мемарыял. Аб’ехаў навакольныя вёсачкі, запісаў успаміны сталых людзей, якія засведчылі: так, чорнымі восеньскімі начамі 1937 году тут гучалі стрэлы і чуліся плач і стогны.

Ні следчы камітэт, якому здалі парэшткі, ні Віцебскі райвыканкам, ні Мазалаўскі сельскі савет не прызнаюць, што пад Хайсамі апрычнікі Сталіна забівалі людзей, выконваючы д’ябальскі план па знішчэнні “ворагаў народа”.

Толькі знойдзены кавалак нямецкага шынялю між соцень парэшткаў даў ім падставу казаць, што тут пахаванні часоў вайны…

Сябры ініцыятывы “Хайсы” ўсталявалі паміж раскопак 5 крыжоў, зрабілі адмысловую магілу, да якой могуць прыехаць-прыйсці родныя забітых, неабыякавыя людзі, каму баліць атручанае акупантамі-камуністамі мінулае.

Паміж ямамі аседлай зямлі – ссохлы велікан дуб, пэўна, сведка тых жудасных падзей, яго карані абвіваюць спрэсаваныя целы забітых. Не вытрымаў той жахлівай ежы— засох. Яго магутныя галіны чорнымі растапыранымі пальцамі ўпіраюцца ў вясёлае вясновае неба…

“Набатам калоціцца сэрца: Памятаем! Не забудзем! Не даруем! Не даруем, пакуль не пакаяцца тыя, хто рваў кулямі чалавечыя целы, хто аддаваў тыя загады. Нашчадкі тых, хто не пакаяўся, павінны гэта зрабіць!” – адзначыла каардынатар БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Болей навін