Віцебскія сябры БХД дамагліся новых веладарожак у Білева

05 мая 2016 10:47  |  Грамадства

Віцебскія сябры БХД дамагліся новых веладарожак у Білева

У бягучым годзе ў віцебскім мікрараёне Білева дарожнай разметкай на ходніках будуць пазначаныя веладарожкі па вуліцы Воінaў-Інтэрнацыяналістаў ад вуліцы Броўкі да праспекту Чарняхоўскага.

Пра гэта каардынатару аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкама.

Раней віцебскія актывісты дамагліся з’яўлення веладарожак уздоўж Маскоўскага праспекту і на праспекце Перамогі.

Між тым у Гродне мясцовыя хрысціянскія дэмакраты збіраюць подпісы за паляпшэнне якасці камунальных паслуг і стану дарог у горадзе, паведаміў Гродзенскі абласны каардынатар Мікола Баўсюк (на фота).

Болей навін