У панядзелак у Жодзіне будуць судзіць затрыманых актывістаў

22 мая 2016 13:05  |  Галоўныя навіны

У панядзелак у Жодзіне будуць судзіць затрыманых актывістаў

Заўтра, у панядзелак 23 траўня ў Жодзіне будуць судзіць Алеся Макаева, кіраўніка Менскай абласной арганізацыі БХД Паўла Пракаповіча, Алеся Абрамовіча, Івана Помаза, Міхася Латышава і Паўла Старавойтава, затрыманых за акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі.

У 08.50 са станцыі “Менск-Усходні” ідзе электрацыя да “Жодзіна-Паўднёвага”.

Запрашаем разам зьезьдзіць на суд, падтрымаць хлопцаў. Хто мае САЛІДАРНАСЬЦЬ – далучайцеся!

Болей навін