У Маладзечне невядомы напаў на пікет прамоўцы БХД (фота, відэа)

29 ліпеня 2016 14:56  |  Галоўныя навіны

У Маладзечне невядомы напаў на пікет прамоўцы БХД (фота, відэа)

29 ліпеня сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч наведалі Маладзечна, дзе ў цэнтры горада прынялі ўдзел у пікеце прамоўцы БХД Паўла Пракаповіча.

На пікет прыйшоў чалавек у цывільнай вопратцы, які з адлегласці менш за метр здымаў усё на відэакамеру, але прадставіцца адмовіўся, сказаўшы, што ён – “звычайны грамадзянін”. Да пікету ён падыходзіў менавіта тады, калі каля яго стаяла найбольшая колькасць маладзечанцаў. На просьбы Віталя Рымашэўскага адыйсці і не здымаць ён спрабаваў справакаваць бойку, некалькі разоў піхнуўшы яго.

Знік ён толькі пасля таго, як маладзечанцы сталі абурацца яго паводзінамі і выклікалі міліцыю. Каб прыехалі міліцыянты, спатрэбілася тры выклікі і 30 хвілін. “Яны з вялікай неахвотай склалі пратакол. Мы склалі заявы ў Следчы камітэт і РАУС на парушэнне выбарчага заканадаўства. Пры гэтым сябра акруговай камісіі, апроч абвінавачванняў прамоўцы БХД, нічога не казала і на просьбы звярнуць увагу на чалавека з камерай не рэагавала. Сышла яна таксама да прыезду міліцыі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што БХД разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі Беларусі ўдзельнічае ў кампаніі назірання “Права выбару-2016”.

Болей навін