Андрэй Бодзілеў: мадэль, пабудаваная на вобраз і падабенства СССР, не працуе на карысць людзей (відэа)

27 жніўня 2016 09:26  |  Палітыка

Андрэй Бодзілеў: мадэль, пабудаваная на вобраз і падабенства СССР, не працуе на карысць людзей (відэа)

Дзяржаўная мадэль, пабудаваная на вобраз і падабенства СССР, не працуе на карысць людзей. Пра гэта заявіў падчас свайго тэлевыступу спікер Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай-Ленінскай акрузе № 84 Андрэй Бодзілеў.

«Пры такой сістэме немагчыма зрабіць узровень годным для кожнага чалавека. Мала таго, мы па ўзроўні эканомікі, сацыяльнай сферы адкатваемся назад», – сказаў ён.

Паводле яго, сёння Беларусь значна адстае ад суседняй Польшчы па ўзроўні развіцця эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сфер, “хоць 22 гады таму ўсё было наадварот”. «Да ўсяго іншага велізарная бездань ляжыць паміж звычайнымі грамадзянамі і чыноўнікамі», – падкрэсліў Андрэй Бодзілеў.

Болей навін