Вырабы, інакш не назавеш

12 верасня 2016 09:11  |  Блог Таццяны Севярынец

Вырабы, інакш не назавеш

“Стаяць тут!” – топнула нагой дырэктарка гімназіі №8 Раіса Грабоўская на ўчастку №46, куды я прыйшла назіраць за падлікам галасоў у якасці кандыдата. “Тут” – гэта за 3,5 метры ад стала, на які па чарзе вывальваліся бюлетэні са скрыняў.

Камісія ледзь змясцілася за трыма бакамі імпрывізаванага сталу, даўшы магчымасць “назіраць” сарціроўку бюлетэняў – інакш не назавеш гэты працэс, бо так званы “падлік” праходзіў за сталамі, што размясціліся далёка ЗА і былі скрытымі ад назіральнікаў. “Падлічвала” сакратарка. Справілася за гадзіну…

Розніца паміж лічбамі назіральнікаў за асноўны дзень склала 323 галасы без уліку прыпісак у галасаванні па месцу жыхарства (51-142) Адкуль яны зваліліся, вядома толькі старшыні камісіі Таццяне Лявонавай. Па дазеных назіральнікаў, прагаласавала 39,6%, камісіі – 59,4%. Мне сакратарка адшкадавала аж 57 бюлетэняў…

Болей навін