Севярынец атрымаў за дзень шэсць павестак з судоў і райаддзелаў

26 кастрычніка 2016 14:37  |  Галоўныя навіны

Севярынец атрымаў за дзень шэсць павестак з судоў і райаддзелаў

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў поштай за дзень 6 (шэсць!) павестак з судоў і райаддзелаў Менска. Дзве тычацца акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга” 19 верасня, яшчэ 4 – акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам ля Менгарсуда 14 – 25 кастрычніка. “Лісты шчасця” ахопліваюць ажно тры раёны Менска – Савецкі, Фрунзенскі і Цэнтральны.

– У маёй багатай практыцы такое першы раз – прызнаецца Павел. – Агулам прайшоў каля 70 адміністрацыйных судоў за акцыі пратэсту (дарэчы, апраўдальны прысуд быў толькі аднойчы – у 2006-м у Полацкім раённым судзе). Але каб 6 павестак за дзень – гэта ўжо нейкі джэк-пот. Хто там гаманіў пра лібералізацыю? Запрашаю на судовы канвеер для ўдзельнікаў акцыяў салідарнасці – гэтае відовішча добра прачышчае мазгі наконт “дэмакратычных зменаў” у апошнія пару гадоў.

Болей навін