Менгарвыканкам зноў адмяніў сустрэчу па Дні Волі

22 сакавіка 2017 14:03  |  Галоўныя навіны

Менгарвыканкам зноў адмяніў сустрэчу па Дні Волі

Менгарвыканкам 22 сакавіка ўжо ў другі раз адмяніў запланаваную ім жа сустрэчу з заяўнікамі акцыі Дня Волі. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

“Запрашаюць 24 сакавіка а 17:00”, – распавёў ён.

На пытанне, дзе адказ па заяўцы і навошта сустракацца 24-га, тэлефанаваўшыя адказваць не захацелі. Яны заявілі, што іх прасілі перадаць толькі гэта “ў сувязі з сітуацыяй, якая змянілася”.

Нагадаем, што збор удзельнікаў акцыі 25 сакавіка запланаваны ў Менску а 14:00 ля Акадэміі навук.

Болей навін