Таццяна Севярынец: Трэба ў школе Колі змяніць час заняткаў, а не ва ўсёй краіне

18 мая 2017 08:40  |  Грамадства

 

Усё пачалося з малога: Коля Лукашэнка не высыпаўся. І тое
зрабілася вялікім клопатам для Міністэрства адукацыі, выканаўцаў на месцах ды
школаў. А разам з гэтым – і ўсёй краіны.

Кіраўнікзагадаў,
каб заняткі пачыналіся з 9-ае раніцы
. Выконваць словы кіраўніка краіны
кінуліся ў раённых упраўленнях адукацыі, але ёсць праблема.

Афіцыйнага распараджэння Міністэрства адукацыі нібыта не
скіроўвала ў школы. Некаторыя ўстановы запэўніваюць, што прыводзіць дзяцей
можна будзе раней. Тады пытанне – у чым сэнс зменаў?

«Гэтае рашэнне выклікала ў мяне толькі смех», – кажа каардынатар
БХД Таццяна Севярынец, настаўніца з 36-гадовым стажам.

«Я не ведаю ў каго з кіраўніцтва гарадскіх школах хопіць
розуму выканаць гэты загад. У вясковых школах усё інакш. Там звычайна адна
змена і праблемы з транспартам ёсць і дзеткі едуць здалёк. Коля Лукашэнка
вучыцца ў вясковай школе. Вось хай для яго і зробяць іншы час пачатку
заняткаў», – рэкамендуе настаўніца.

Больш у відэаматэрыяле!

 

Болей навін