Актывісты БХД высадзілі дрэвы ў мікрараёне Каменная Горка (фота)

22 мая 2017 15:16  |  Грамадства

Актывісты БХД высадзілі дрэвы ў мікрараёне Каменная Горка (фота)

Актывісты і новыя
сябры Менскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў межах
кампаніі “Пасадзі дрэва” высадзілі дрэвы ў мікрараёне Каменная Горка. Удзел у
акцыі сярод іншых узялі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь
Рымашэўскі, кіраўнік менскай БХД Вольга Кавалькова, адказны сакратар БХД Дзяніс
Садоўскі і члены іх сем’яў.

“Ініцыятыву “Пасадзі дрэва” хрысціянскія дэмакраты праводзяць у Менску і некаторых іншых гарадах
штогод – увосень і ўвесну мы прапануем людзям саджаць дрэвы ды азеляняць свае
двары. Падыходы да горадабудаўніцтва ў Беларусі варварскія, савецкія: дрэвы
ссякаюцца пад корань, а пасадкі дрэў, якія робяць ЖЭСы, у большасці застаюцца
на паперы. Ад кожнага з нас залежыць, каб нашыя гарады сталі больш прыгожымі і
больш чыстымі. Таму заклікаем усіх далучацца да гэтай кампаніі. На такія акцыі
можна запрашаць сваякоў, сяброў, дзяцей, суседзяў. Гэта таксама прывучае дзяцей
з маленства несці адказнасць за свой дом, свой двор, свой горад. Адказнасць за
краіну пачынаецца з малога. І гэтай адказнасці не хапае дарослым гэтак жа, як і
дзецям”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

“Вельмі важна
азеляняць наш горад. У той час, як улада высякае дрэвы, мы спрабуем іх саджаць
і заклікаем да гэтага і іншых людзей, упрыгожваць нашыя двары і горад зелянінай
і кіслародам”, – дадала Вольга Кавалькова.

Болей навін