Праграма БХД. У сферы міжнароднай палітыкі БХД выступае за:

18 ліпеня 2017 09:16  |  Галоўныя навіны

 

Праграма БХД. У сферы міжнароднай палітыкі БХД выступае за:

 

6.7.1. – добрасуседскія партнерскія адносіны на ўзаемавыгаднай аснове з усімі краінамі;

6.7.2. – актыўны ўдзел Беларусі ў працы Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, яе структурных падраздзяленняў і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацыях;

6.7.3. – пазаблокавы ваенны статус Беларусі;

6.7.4. – вывад з тэрыторыі Беларусі расійскіх ваенных баз;

6.7.5. – наладжванне шчыльных інтэнсіўных палітычных і эканамічных адносін з Еўрапейскім Саюзам, ЗША, Канадай і іншымі перадавымі краінамі свету;

6.7.6. – уступленне у Еўрапейскую эканамічную прастору, удзел у еўрапейскай энэргетычнай палітыцы і ў іншых фарматах узаемадзеяння з ЕС, у тым ліку ў межах еўрапейскай палітыкі суседства і праекта Ўсходняга партнёрства;

6.7.7. – ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі;

6.7.8. – развіццё адносін з Расійскай Федэрацыяй як адным з асноўных нашых партнераў на аснове роўнасці і незалежнасці Беларусі. Максімальна магчымае захаванне ўсіх здабыткаў двухбаковых адносін у галіне перамяшчэння людзей і сацыяльных гарантыяў нашым грамадзянам на тэрыторыі Беларусі і Расіі;

6.7.9. – актыўны ўдзел Беларусі ў працэсах інтэграцыі ў Балта-Чарнаморскім рэгіёне. Развіццё камунікацыяў, у тым ліку дарожнай, чыгуначнай, воднай і трубаправоднай і энэргетычных сістэм;

6.7.10. – паглыбленне гандлёвых і эканамічных сувязяў з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, Лацінскай Амерыкі і Персідскай Затокі;

6.7.11. – развіццё сувязяў з беларусамі замежжа, падтрымку беларускай культуры і мовы ў беларускіх супольнасцях за мяжой.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін