Хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info просіць падтрымкі

14 верасня 2017 08:20  |  Галоўныя навіны

Хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info просіць падтрымкі

 

Адзіны ў Беларусі міжканфесійны хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info распачаў збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе “Талака”. 

Каманда парталу, якая складаецца з маладых журналістаў (большасць з іх сямейныя, маюць маленькіх дзяцей), ахвярна працуе на валанцёрскіх пачатках. Але праца парталу патрабуе і немалых выдаткаў (аплата хостынгу, дамену, паслугаў інтэрнэту, арганізацыя мерапрыемстваў).

Просім сябраў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падтрымаць Krynica.info – ахвяраваць грошы, перапосціць матэрыял у сацыяльных сетках, арганізаваць міні-кампанію збору сродкаў і падтрымкі.

Падтрымаць Krynica.info можна тут: 

 

https://www.talaka.org/projects/2200/overview

Болей навін