Праграма БХД. Рэпрадуктыўнае здароўе

30 лістапада 2017 10:16  |  Грамадства

Праграма БХД. Рэпрадуктыўнае здароўе

 

12.3.1. У Беларусі прыблізна кожная пятая сямейная пара сутыкаеццаз праблемай бясплоддзя, прычым, у кожнай другой з іх гэта звязана з мужчынскім фактарам. БХД лічыць неабходным прыняцце дзяржаўнай праграмы па захаванню і паляпшэнню рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва. Дадзеная праграма мусіць уключаць у сябе распрацоўку і ўкараненне ў практыку эфектыўных медыцынскіх тэхналогіяўдыягностыкі, ранняе выяўленне і лячэнне парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі, сістэматычнае лячэнне бясплоддзя ў жанчыні мужчын.

12.3.2. Для паляпшэння рэпрадуктыўнага здароўя неабходна змагацца з тымі фактарамі, якія прыводзяць да праблем і захворванняў палавой сістэмы і парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі. Такімі фактарамі з’яўляюцца курэнне, ужыванне алкагольных напояў, наркотыкаў падлеткамі. Масавая культура адкрыта прапагандуе сэксуальную разбэшчанасць як норму паводзін. Між тым у Беларусі колькасць захворванняў інфекцыямі, што перадаюцца палавым шляхам, мае ўстойлівую тэндэнцыю да росту, а гэта можа стаць прычынай бясплоддзя. Таксама павялічваецца колькасць ВІЧ-інфікаваных і хворых на СНІД. Прычым на палавы шлях інфікавання прыходзіцца абсалютная большасць выяўленых выпадкаў – прыблізна 75%.

12.3.3. Для пераадолення фактараў, якія пагаршаюць рэпрадуктыўнае здароўе моладзі і насельніцтва ў цэлым, неабходна:

-Забяспечыць доступ да высакаякаснага медыцынскага абслугоўвання і выпрацаваць сістэму ранняй прафілактыкі захворванняў палавой сістэмы і парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыіі ў мужчын і жанчын.

-Садзейнічаць распаўсюду інфармацыі па захаванню рэпрадуктыўнага здароўя.

-Прапагандаваць здаровы лад жыцця, духоўную культуру, сямейныя каштоўнасці і палавую стрыманасць.

-Узмацніць барацьбу з курэннем, алкагалізмам і наркаманіяй, асабліва сярод моладзі.

-Пашыраць праграмы, накіраваныя на барацьбу з распаўсюдам ВІЧ/СНІД.

-Забяспечыць дастатковае фінансаванне мер па захаванню рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва.

-Актыўна заахвочваць да ажыццяўлення ўзгаданных мер неўрадавыя арганізацыі і цэрквы.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года ў Менску.

Болей навін