Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у сустрэчы «Паглыбленага Дыялогу» ў Менску

27 мая 2018 12:04  |  Галоўныя навіны

 

23 мая ў Менску прадстаўнікі 11 палітычны партый і арганізацый, якія працуюць у рамках беларуска-шведскай пляцоўкі «Паглыблены Дыялог», абмеркавалі перспектывы далейшай сумеснай працы.

Былі вызначаны тры прыярытэтныя напрамкі работы: прававы блок (выбарчае заканадаўства, судовая рэформа, тэма карупцыі), эканамічны блок (эфектыўныя працоўныя месцы, прыватызацыя), сацыяльны блок (дэалкагалізацыя, пенсійная рэформа) – каардынатарам гэтага блоку вызначаная сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Мэта працы  Паглыбленага Дыялогу – распрацоўка супольнай платформы, супольнага плана рэформаў дэмакратычных сіл Беларусі. Увосень плануецца правядзенне міжнароднай канферэнцыі ў Мінску і прэзентацыя напрацовак шырокаму грамадству.

Як адзначыў Віталь Рымашэўскі, у беларускім грамадстве ёсць запыт на адзінства дэмакратычных сілаў, на яднанне тых арганізацый і палітыкаў, што выступаюць дэмакратычнай альтэрнатывай дзеючаму рэжыму. “І “паглыблены дыялог” – адна з пляцовак, дзе выпрацоўваюцца супольныя падыходы розных партый у рэфармаванні Беларусі. Паглыблены дыялог – гэта праца па яднанню дэмакратычных сіл краіны”, – падкрэсліў ён.

Болей навін