Яшчэ адно імя на Курапацкі крыж

28 чэрвеня 2018 10:03  |  Грамадства

Яшчэ адно імя на Курапацкі крыж

 

Бывае, што літаральна Госпад падштурхоўвае людзей адно да аднаго…Сёння, калі ў Курапатах ідзе чарговае змаганне за права людзьмі звацца, за захаванне нацыянальнай памяці беларусаў, стала вядома імя яшчэ адной ахвяры сталінскіх апрычнікаў.

Зайцаў Радзівон Фёдаравіч быў расстраляны ў Курапацкім лесе 9 лютага 1938 года, рэабілітаваны ў 1985-м. Пра гэта актывістам БХД, сябрам аргкамітэта “Хайсы” распавёў ягоны сын Зайцаў Іван Радзівонавіч, якому ўжо амаль 88 гадоў.

Яму было 7 гадкоў, калі нкусаўцы забралі бацьку. Дома маці засталася з 9-ю дзеткамі. Сышла заўчасна, бо надарвалася на працы, каб дзетак вырасціць, а яшчэ і вайна…

Калі адкрылі архівы КДБ, спадар Іван пра бацьку даведаўся, у КДБ яму і сказалі, што ляжыць бацька ў Курапацкім лесе…

Таццяна Севярынец

Болей навін