Алена Янушкоўская прабілася на прыём да дэпутата (відэа)

02 мая 2019 14:41  |  Грамадства

Алена Янушкоўская прабілася на прыём да дэпутата (відэа)

 

Толькі дзякуючы неабыякавым жыхарам сельсавету, актывістка БХД Алена Янушкоўская з Віцебскага раёну ў чарговы раз трапіла на прыём да чыноўнікаў.

Летась на прыём да Генадзя Сабыніча – старшыні раённага выканкаму, і такі прыём праводзіўся ўпершыню. Сёлета прыём праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош, што для нашых месцаў падзея нерэальная: не жадаюць улады працаваць над памылкамі і рабіць высновы.

Пра вынікі сустрэчы Алена Янушкоўская распавяла ў відэа.

Таксама варта адзначыць, што ў Заронава гэтым летам скончаць будаўніцтва і ўвядуць у строй станцыю абезжалезвання. Зроблены рамонт дарогі Какоры-Пестуніца, усяго-нічога 900 метраў, але такая практыка працягнецца, бо цяпер на рамонты дарог у сельсаветах будуць вылучацца грошы.

Апроч таго, пракладзены вадаправод па вуліцы Камуністычнай у Суйкава, аднаўляецца дарога пасля пракладкі водаправода ў Суйкове. Вёска Пестуніца ўключаная ў план на 2020 год па замене труб вадаправоду, які прыйшоў у непрыдатнасць, і будаўніцтву станцыі абезжалезвання. Віцебскае Райпо аб’ядналі з Лепельскім, што пашырыла асартымент прадуктовых тавараў у крамах.

“І яшчэ шмат усяго, пра што збіраюся зрабіць асобныя відэа з аглядам. Усё ў нашых руках, бо пад ляжачы камень вада не цячэ, таму заклікаю Вас адстойваць свае правы! Далучайцеся да нашай каманды – разам, мы зможам усё!” – адзначыла Алена Янушкоўская.

Болей навін