Таісія Кабанчук: 29 красавіка ў дэпутата яшчэ не сфармаваны графік працы на травень

02 мая 2016 13:28  |  Грамадства

Таісія Кабанчук: 29 красавіка ў дэпутата яшчэ не сфармаваны графік працы на травень

Бабруйскі гарвыканкам перанакіраваў зварот бабруйскіх дэмакратычных актывістаў па пытанні якасці медычнага абслугоўвання ў Бабруйскую цэнтральную раённую бальніцу “для разгляду і прыняцця мераў”. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Таксама 29 красавіка яна паспрабавала запісацца на прыём па адзначаных пытаннях да свайго дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай акрузе – Мікалая Плаксіцкага, але, як высветлілася, у таго яшчэ не сфармаваны графік працы на травень. “Да траўня заставалася ўсяго два дні, а ў яго яшчэ не было гэтага графіку”, – адзначыла каардынатар БХД.

Пры гэтым памочнік Мікалая Плаксіцкага параіў звярнуцца да дэпутата суседняй акругі Алены Шамаль. “Я прапісаная і пражываю менавіта на акрузе Плаксіцкага, і звяртаюся ў медычныя ўстановы менавіта тут, а ён мне настойліва рэкамендуе звярнуцца да Шамаль”, – распавяла Таісія Кабанчук, адзначыўшы, што ў бліжэйшыя дні плануе высвятліць, ці з’явіўся графік працы дэпутата на травень.

Болей навін