Русская | RSS-стужка | English

БХД абвесціла 2012 годам памяці Адама Станкевіч і Вінцэнта Гадлеўскага

25 студзеня 2012, 15:55  |  БХД, Грамадства, Культура  |  Каментароў: 2

Нацыянальная Рада БХД 21 студзеня абвесціла ў межах БХД 2012 год годам памяці айцоў заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага.

Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)

17 студзеня 2012, 21:29  |  Грамадства, Культура, Рэлігія  |  Каментароў: 0

Пробашч парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа менскага Кальварыйскага касьцёлу запрашае ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы выратаваць cамых старажытныя могілкі на тэрыторыі Менску, помніка архітэктуры міжнароднага значэньня. Талака прызначаная на суботу 21 студзеня а 10-й гадзіне.

З Новым годам і Калядамі! (Верш)

З наступаючым новым годам і каляднымі святамі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе ўсіх беларусаў.

Паэтка Валярына Кустава прызналася ў каханні да Паўла Севярынца (верш)

16 сьнежня 2011, 10:22  |  Грамадства, Культура  |  Каментароў: 1

Увечары 15 снежня ў рэдакцыі часопіса ResPublica Nowa беларусы Варшавы правялі нефармальную сустрэчу. На гэтай вечаныре паэтка Валярына Кустава згадала свой верш, прысвечаны сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу.

Анімацыйны кліп на песню Алесі Ўнукоўскай "Зоркі далёка" (Відэа)

25 лістапада 2011, 22:06  |  Навіны » Культура  |  Каментароў: 1

У інтэрнэце з’явіўся анімацыйны кліп на песню вядомай хрысціянскай спявачкі Алесі Ўнукоўскай "Зоркі далёка". Кліп зроблены віцебскім сябрам БХД, вядомым у сацыяльных сетках пад нікам Vitaut Arabello.

Бог з намі! Выйшаў дыск беларускіх хрысьціянскіх сьпеваў “Эмануіл”

28 верасьня 2011, 18:01  |  Культура, Рэлігія  |  Каментароў: 0

Пра тое, што “Бог з намі”, сьведчыць выданьне новага альбому беларускага праслаўленьня “Эмануіл”. Праект нарадзіўся ў эвангельскай царкве “Ян Прадвесьнік”. Мэтай яго зьяўляецца распаўсюд сьпеваў хвалы і пакланеньня Богу на беларускай мове.

Менскія хадэкі адзначылі ўгодкі Бітвы пад Воршай разам з Андрэем Мельнікавым (Фота)

9 верасьня 2011, 17:36  |  БХД, Палітыка, Культура  |  Каментароў: 0

8 верасня у Менску адбылося ўрачыстае паседжанне менскага аргкамітэту БХД, прысвечанае Дню беларускай вайсковай славы - славутай перамозе 1514 года пад Воршай войскаў Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над ўтрая пераўзыходзячым войскам маскоўцаў. На імпрэзе з адмысловай праграмай выступіў легендарны беларускі бард, заснавальнік бардаўскага фэста "Бітва пад Воршай" і сябра гомельскага аргкамітэту БХД Андрэй Мельнікаў.

Беларуская глыбіня

"Ён адкрывае глыбокае і стоенае, ведае, што ў змроку, і святло жыве з Ім" Данііл 2:22

Наколькі расійская душа шырокая, настолькі беларуская глыбокая. Піша палітвязень, сустаршыня БХД Павал Севярынец.

На Глыбоччыне і ў Менску пакажуць хрысціянскае кіно. Праграма фэсту «Magnificat-2011»

1 верасьня 2011, 09:25  |  Культура, Рэлігія  |  Каментароў: 0

Падаем на нашым сайце праграму VII міжнароднага каталіцкага фэсту хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2011», які адбудзецца 6-10 верасня 2011 года ў Менску і на Глыбоччыне.Прагляды фільмаў адбудуцца ў Чырвоным і Архікатэдральным касьцёлах у Менску, ў раённым цэнтры культуры ў Глыбокім (Цэнтральная плошча), а таксама ў Мосары, Івесі і Ўдзеле.

На фоне заяваў пра дыялог у Менску забаранілі канцэрт "Нейра Дзюбель"

На фоне заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб магчымым дыялогу з апазіцыяй, ЕС і Расіяй у Менску 29 жніўня ў клубе "Графіці" адмянілі канцэрт гурту "Нейра Дзюбель", які ўваходзіць у спіс забароненых беларускіх музычных выканаўцаў. Каментар Віталя Рымашэўскага.

УВАГА! КОНКУРС!

25 жніўня 2011, 18:38  |  Грамадства, Культура  |  Каментароў: 2

Распачынаецца літаратурны конкурс  маладых творцаў, прысвечаны 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Terra Genius. Вандроўка да дня народзінаў Ларысы Геніюш (Відэа, фота)

9 жніўня 2011, 15:39  |  Грамадства, Культура  |  Каментароў: 0

9 жніўня спаўняецца 101 год зь дня народзінаў славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. У гэты дзень у 1910 годзе яна зьявілася на сьвет ва ўлюблёным бацькоўскім фальварку Жлобаўцы ля мястэчка Воўпа Ваўкавыскага павету, і прайшоўшы свой даўгі пакутніцкі жыцьцёвы шлях, на сьвята Дабравесьця 1983 года знайшла вечны спачын на маляўнічых могілках у роднай Зэльве. Менавіта гэтым шляхам у нядзелю 7 жніўня праехалі ўдзельнікі зладжанай сябрамі БХД вандроўкі Тerra Genius разам зь вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым.

Талака ў Жлобаўцах на радзіме Ларысы Геніюш (Фота)

25 ліпеня 2011, 15:31  |  Грамадства, Культура  |  Каментароў: 0

У нядзелю 24 ліпеня на месцы колішняга фальварку Геніюшаў Жлобаўцы ля вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёну адбылася талака, арганізаваная сябрамі кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД і ваўкавыскімі грамадзкімі актывістамі. Талака па добраўпарадаваньні рэшткаў радавой сядзібы Ларысы Геніюш прайшла напярэдадні чарговага дня народзінаў славутай беларускай паэткі, хрысьціянкі, сакратаркі Беларускай Народнай Рэспублікі і пакутніцы сталінскага ГУЛАГу.

Карані беларускай палітыкі. Віталь Рымашэўскі

Героем рубрыкі "Карані беларускай палітыкі  агенцтва "Тэлеграф"стаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Віталь Рымашэўскі. У артыкуле ён распавядае аб сваім паходжанні, дзяцінстве, палітычным досведзе, каб зразумець, чаму ён зараз займаецца палітыкай. 

Лідэры БХД чытаюць Быкава (Аўдыё)

20 чэрвеня 2011, 09:21  |  Грамадства, Культура  |  Каментароў: 0

19 чэрвеня - дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Яму споўнілася б 87 гадоў, але 8 гадоў таму 22 чэрвеня 2003 года ён пайшоў з жыцьця. Да гэтых двух датаў штодня на працягу чэрвеня палітычныя вязьні, іх родныя і блізкія чытаюць быкаўскія радкі на радыё "Свабода". На нашым сайце падаем урыўкі з Васіля Быкава, прачытаныя сустаршынямі БХД Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам. 



Андрэй Жукавец - беларускі прадпрымальнік, грамадзка-палітычны дзяяч, мецэнат, праваабаронца

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com